пн

13

вт

14

ср

15

чт

16

пт

17

сб

18

вс

19

пн

20

вт

21

ср

22

чт

23

пт

24

сб

25

вс

26

Спектакль «Хто смяецца апошнім?»

до 16 мая

Кандрат Кандратавіч Крапіва — вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць — цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго камедыі — выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.

Камедыя «Хто смяецца апошнім?» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Нягледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам — вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Вароніжы. Туляга спалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не казаць. Але размову падслухаў пляткар Зёлкін і перадаў яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае плёткі пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі — невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але ж хто смяецца апошнім?

1