пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінск

Кошт: 17.00 - 32.00 BYN

«Злучаныя часам: Уладзімір Мулявін i Ігар Лучанок»: канцэрт у Белдзяржфілармоніі — 12 студзеня

12 студзеня

Імя Уладзіміра Мулявіна знакавае для беларускай культуры. Выдатны музыкант, ён адкрыў новую эру ў гісторыі айчыннай эстраднай музыцы. Дзякуючы творчасці створанага У. Мулявіным ансамбля «Песняры» ўвесь свет даведаўся пра Беларусь, яе песні і мову. Вось ужо 16 гадоў, як ён пайшоў з жыцця. І ўсе гэтыя гады ў дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна Белдзяржфілармонія ладзіць канцэрт у яго гонар. Не будзе выключэннем і 2019 год.

12 студзеня свой праект «Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна» прадставіць дырыжор Міхаіл Снітко і аркестр «Оlympia Classic», якім ён кіруе. Упершыню ў Беларусі ў выкананні гэтага аркестра адбудзецца прэм’ера твора «Сімфонія «Песняроў» заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ткачэнкі — аднаго з самых вядомых артыстаў ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. «Сімфонія «Песняроў» — гэта космас, які адлюстроўвае бязмежнасць музычных даляглядаў. Як уплятаюць кветкі і стужкі ў маляўнічы вянок, так і Уладзімір Ткачэнка ўплёў у музычную тканіну свайго твора дзясяткі знаёмых тэм і мелодый, праспяваных і адыграных «Песнярамі». «Я лічу, што музыка «Песняроў» вартая таго, каб быць увекавечанай у сімфанічным гучанні, таму што сімфанічны аркестр — гэта найвышэйшая канцэнтрацыя выдатных дасягненняў чалавечага розуму ў музыцы. Вышэй няма анічога», — гаворыць Уладзімір Ткачэнка. У партытуру свайго твора ён увёў партыю электрагітары, якую выканае сам, а таксама голас цымбал (салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марта Галубко).

2-е аддзяленне канцэрта называецца «Злучаныя часам». Яно прысвечана памяці народных артыстаў СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна і Ігара Лучанка — двух выдатных майстроў песні, якія сваёй творчасцю стваралі гісторыю ансамбля «Песняры». Папулярныя песні Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна з рэпертуара ансамбля «Песняры» прагучаць у выкананні Яна Жанчака, Марыны Васілеўскай і іншых вядомых артыстаў беларускай эстрады.

КВІТКІ
1