ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск

Кошт: 17.50 - 21.50 BYN

«Здрасьце, я цётка Чарлі!..»

да 23 снежня

15 і 16 верасня ў Музычным тэатры пачнецца новы 49-ы тэатральны сезон і творчы калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра пакажа сваю версію music-фарсу на 2 дзеі «Здрасьце, я цётка Чарлі!..» Оскара Фельцмана па матывах п'есы англійскага драматурга Томаса Брэндана «Цётка Чарлея».

Варта адзначыць, што камедыя Томаса Брэндана «Цётка Чарлея» мае сусветную вядомасць. З моманту першай пастаноўкі ў Лондане ў 1892 годзе яна неаднаразова ўвасаблялася ў тэатрах розных краін. Па матывах п'есы расійскі кампазітар Оскар Фельцман ў 1973 годзе напісаў аперэту «Здрасьце, я цётка Чарлі» на лібрэта Уладзіміра Палякова з вершамі Роберта Раждзественскага. Аперэта з поспехам ішла на сцэне многіх савецкіх тэатраў і не страціла сваёй папулярнасці да сённяшняга дня.

Акрамя таго, на сюжэт фарсу англійскага драматурга неаднаразова здымаліся фільмы -- у Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША і ў іншых краінах. Беларускаму гледачу героі гэтай эксцэнтрычнай камедыі добра вядомыя дзякуючы бліскучаму мастацкаму тэлефільму «Добры дзень, я ваша цётка!», знятага рэжысёрам Віктарам Цітовым ў 1975 годзе.

Гэта будзе дынамічны, лёгкі і дасціпны спектакль, напоўнены мноствам пацешных сітуацый. Ён зарадзіць гледачоў станоўчымі эмоцыямі і надоўга падорыць добры настрой!