аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: President Hotel, Мінск

Жаночы саміт «Ты можаш!»

30 сакавіка

Жаночы саміт «Ты можаш!» — помятай, пераадольвай, дзейнічай!

3 сакавіка ў Мінску пройдзе Жаночы саміт «Ты можаш!». Ён збярэ каля 600 жанчын і стане новым крокам на шляху развіцця жаночага руху ў Беларусі.

Мерапрыемства праводзіць Вышэйшая жаночая школа Святланы Зэрэ. Задача, якую ставяць перад сабой арганізатары — перавярнуць свядомасць дзяўчат, даць ім рэальныя інструменты для рэалізацыі кар'еры або старту ў бізнэсе, натхніць на пошук новых гарызонтаў развіцця.

Фармат Саміту істотна адрозніваецца ад фармату жаночых мерапрыемстваў, якія да гэтага праходзілі ў Беларусі. Спікеры мерапрыемства — вядомыя бізнэс-лэдзі на гэты раз не будуць дзяліцца гісторыямі поспеху: пра гэта можна прачытаць у СМІ і ў інтэрнэце. На саміце паспяховыя жанчыны адкрыта раскажуць пра ўрокі жыцця, свае правалы і падзеляцца тым, як яны змаглі іх пераадолець.

Арганізатары абяцаюць пагрузіць удзельніц у сапраўдны перфоманс сумневаў і страхаў, якія часта перашкаджаюць жанчынам рухацца наперад, і паказаць магчымасці выхаду з любой сітуацыі. Паміж выступамі спікераў удзельніцы будуць выконваць эфектыўныя заданні, якія дапамогуць навучыцца ставіць мэты і шукаць шляхі іх дасягнення. У зонах для нэтворкінгу можна будзе знайсці адзінадумцаў, дамовіцца аб сустрэчы пасля саміту або аб партнёрстве ў бізнэсе і кар'еры.

Праграма і рэгістрацыя

1