
Жанр: Трагікамедыя
Месца: Тэатр-студыя кінаакцёра, Мінск
Кошт: 12.00 BYN
«Забыцца на Герастрата!»
да 06 лютага
«…У той далёкі час, якому я сучаснік, свет будзе мець шмат праблем. Але і тады на зямлі будзе з'яўляцца ён — чалавек, якому імя — Герастрат. Ён зноў абвесціць: «Рабі што хочаш, багоў не баючыся, і з людзьмі не лічыся!». І многія стануць разводзіць рукамі: «Адкуль гэтая пошасць, адкуль?». А ёй з лішнім дзве тысячы гадоў! Пачатак яе тут, у Эфесе…».
У чацвёртым стагоддзі да нашай эры ў грэцкім горадзе Эфесе спалены храм Артэміды. Сто дваццаць гадоў будавалі яго майстры. Згодна з паданнем, сама багіня дапамагала дойлідам. Храм быў такі шыкоўны, што яго ўнеслі ў лік сямі цудаў свету. Натоўпы людзей з усяго свету сцякаліся да яго падножжа, каб пакланіцца багіні і ўразіцца веліччу спраў чалавечых. Храм прастаяў сто гадоў. Ён мог бы прастаяць тысячагоддзі, а прастаяў усяго сто гадоў. У фатальную ноч 356 г. да н.э. жыхар Эфеса, кірмашовы гандляр Герастрат, спаліў храм Артэміды…
Гэтая гісторыя ўжо стала міфам не таму, што Герастрат такі вялікі, а таму, што ў яго асобе пасрэднасць і безаблічнасць, здзейсніўшы злачынства, ён прэтэндуе на месца побач з багамі. І пры гэтым вінаваціць Герастрата наіўна і па-дурному — вінаватыя Мы.
Прайшлі стагоддзі, свет змяніўся, але міф працягвае жыць і пра многае нас папярэджвае.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў
Мастак-пастаноўшчык: Ігар Анісенка

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, Мінск
2 гадзіны 20 хвілін з двума антрактамі
5.00 - 120.00 BYN