аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, Мінск

Выставачны праект Паўла Вайніцкага «+Шкло»

03 снежня - 15 снежня

Праект Паўла Вайніцкага

Заір Азгур: скульптура

Яўген Рагозін: гук

Павел Вайніцкі: шкло

+Шкло — праект вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура.

Шклянымі ўварваннямі мастак рэінтэрпрэтуе пастаянную экспазіцыю музея — мастацкую спадчыну савецкай эпохі.

Для Паўла Вайніцкага шкло — матэрыяльнае ўвасабленне мяжы паміж грубай прадметнасцю рэальнасці і эфемерным светам ідэй і ілюзій. Праект +Шкло даследуе, наколькі шкляная мяжа пранікальная і здольная змяняць як саму прадметнасць, так і нашы ўяўленні пра яе.

Па сутнасці — гэта інсталяванне шкла паміж экспанатамі і гледачамі, якое радыкальна змяняе быццам бы непарушныя застылыя значэнні скульптур.

+Шкло — адкрыты праект, без цвёрдых часавых і экспазіцыйных рамак. Канцэпт прадугледжвае развіццё выставачнага кантэнту на працягу 2019 года.

03.12.2018 — 15.12.2018

3 снежня ўваход вольны.

Музычны сэт: evgenirogozin.

1