аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Мінск

Выстава «Вясновы падарунак»

11 сакавіка - 24 сакавіка

6 сакавіка а 16-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі вязаных вырабаў Наталлі Белай.

 

Наталля Белая — рукадзельніца, аўтар кніг «Мелодыя карункаў» і «Карункавая настальгія» (Мінск, выдавецтва «Полымя», 1999), шматлікіх публікацый у часопісах «Работнiца i сялянка», «Мастерица». Любімы матэрыял аўтара — ільняныя ніткі ў спалучэнні з каляровым ірысам.

Нарадзілася ў 1938 г. у Волагдзе. Па прафесіі — урач-педыятр, пасля выхаду на пенсію занялася складаннем кнігі па вязанні на аснове калекцыі узораў, сабраных маці. Тая ў свой час працавала на фабрыцы мастацкіх вырабаў у Баранавічах, прымала ўдзел у распрацоўцы новых узораў. Бабуля па маці выдатна вязала, у сям'і захаваўся абрус, звязаны ёю яшчэ ў 1910-х гг. У сям'і Наталлі рукадзеллем займаюцца ўсе жанчыны: дачка вышывае і вяжа, унучка пляце беларускія паясы, шые і вышывае беларускія народныя касцюмы.

На выставе будуць прадстаўлены пано «Поры года», серыя сурвэтак «Дванаццаць месяцаў», абрусы і фіранкі з вязанымі ўстаўкамі. Наведвальнікі ўбачаць вырабы трох пакаленняў сям'і Наталлі Белай: абрус, створаны яе бабуляй ў пачатку мінулага стагоддзя, а таксама сурвэткі і каўняры, звязаныя маці Наталлі.

У межах выставы, якая будзе дэманстравацца да 24 сакавіка, плануецца правядзенне майстар-класаў па вязанні.

1