аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Музей прыроды і экалогіі Беларусі, Мінск

Выстава «У суаўтарстве з прыродай»

11 сакавіка - 07 красавіка

З 7 сакавіка па 7 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 9а, Дом прыроды — Траецкае прадмесце) будзе працаваць аўтарская выстава Кацярыны Новікавай «У суаўтарстве з прыродай».

«Кожны чалавек нараджаецца мастаком і творцам. Вы прыйшлі на гэтую выставу — значыць, вы дапытлівыя, любіце Прыроду — вы мастак душой. Тут можна ўбачыць нешта цікавае, што самім потым можна зрабіць. Бо вы будзеце працаваць у суаўтарстве з найвялікшым творцам — Прыродай. У ёй усё цудоўна, гарманічна, мэтазгодна, у ёй — крыніца ўсіх відаў мастацтваў», — Кацярына Новікава.

Прырода шчодра дае нам разнастайны матэрыял для творчасці, які сваёй формай, колерам, дынамікай, выклікае яркія асацыяцыі, тым самым падказваючы нам сюжэт ці вобраз, а часам дае гатовы твор або асобныя дэталі.

Мэта гэтай выставы — навучыць бачыць невычэрпнае мноства разнастайнага матэрыялу і яго выяўленчыя магчымасці. Прыгледзьцеся ўважліва — і ў добры шлях, у свет займальнай і даступнай кожнаму творчасці, якая прыносіць шмат радасці.

Творчасць з прыроднага матэрыялу стымулюе актыўныя зносіны з прыродай, а гэта здароўе, станоўчыя эмоцыі, эстэтычнае, экалагічнае, працоўнае выхаванне, далучэнне да прыгажосці і мастацтва.

Выставу можна наведаць з 7 сакавіка па 7 красавіка 2019 г.

1