аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Час працы: штодня: 11:00 - 19:00

Месца: Дом-музей І з'езда РСДРП, Мінск

Выстава «Таямнічы свет пад мікраскопам»

да 07 ліпеня

C 21 лютага па 7 ліпеня 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з'езда РСДРП» будзе праходзіць навукова-папулярная інтэрактыўная выстава «Таямнічы свет пад мікраскопам».

На некалькі месяцаў выставачная зала музея пераўтворыцца ў сапраўдную біялабараторыю, дзе наведвальнікі змогуць зазірнуць узброеным вокам у невядомае жыццё паўсядзённых рэчаў і дзякуючы 30-ці сучасным мікраскопам навучыцца ўспрымаць свет вакол сябе зусім інакш.

На нашай выставе вы зможаце:

  • на свае вочы ўбачыць, з чаго складаецца пяро птушкі, лускавінка рыбы, чалавечы волас, эпітэлій і г.д.;
  • параўнаць пад шматразовым павелічэннем кроў чалавека і кроў жабы;
  • паглядзець скрозь магутныя лінзы на звыклыя крышталі цукру, солі, грыбы, цвіль і г.д.
  • Таксама, вашай увазе будуць прадстаўлены разнастайныя калекцыі гербарыяў і насякомых.

Экспазіцыя-лабараторыя «Таямнічы свет пад мікраскопам» будзе аднолькава цікавая для ўсіх узростаў: маленькіх дзяцей, школьнікаў, студэнтаў і дарослых.

Акрамя таго, выстава дапаможа вам акунуцца ў гісторыю натуралістыкі, бо першаму мікраскопу, які вынайшаў Галілеа Галілей, у гэтым годзе спаўняецца 410 гадоў! А вядомы айчынны біяфізік, лекар і даследчык Якуб Наркевіч-Ёдка роўна 150 гадоў таму адкрыў для сябе гэты займальны свет навукі.

Не выпусціце магчымасць адчуць сябе сапраўдным навукоўцам і ў простай і пазнавальнай форме дакрануцца да свету навукі і гісторыі!

Чакаем вас!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

07 ліпеня Дом-музей І з'езда РСДРП 11:00 - 19:00
1