пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Прастора КХ, Брэст

Кошт: 3.00 BYN

Выстава «Стык»

да 17 сакавіка

Сумесная выстава

«Styk // Стык»

Паўла Матышэўскага (Польшча) і Сяргея Шабохіна (Беларусь)

адкрыецца 23 лютага а 19:00 у Галерэі Прасторы КХ.

Праект з'яўляецца шматузроўневым адлюстраваннем канцэпцыі мяжы, падзелу і адрозненняў у кантэксце паняццяў біяпалітыкі і біяўлады (Агамбен, Фуко). Творы раскрываюць разнастайныя аспекты парушэння бар'ераў: міграцыйная палітыка; цялесныя, сэксуальныя і гендарныя трансфармацыі; фарміраванне жорсткіх палітычных межаў паміж Беларуссю і Польшчай па зменлівых водных артэрыях; кантрабанда мяса на беларуска-польскай мяжы; крызісная сітуацыя ў рэгіёне і надзвычайнае становішча; наступствы пасляваенных падзелаў вёсак і іх жыхароў; пераасэнсаванне маральных нормаў у сучаснай сям'і; прагрэсіўныя прыклады трансгранічнага ўзаемадзеяння.

Дуэт польскага і беларускага мастакоў прадставіць інсталяцыю, а таксама відэа-, скульптурныя, жывапісныя і графічныя творы ў спецыяльна створаных для выставы дэкарацыях.

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Брэст

Калі: 23 лютага - 17 сакавіка 2019

Графік працы галерэі Прасторы КХ:

чацвер-нядзеля, 15:00 — 19:00

Уваход: 3 BYN

Адкрыццё: 23 лютага а 19:00 (уваход вольны)

Спасылкі на мерапрыемствы ў сацыяльных сетках:

Facebook

VK

1