ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Dana Mall, Мінск

Выстава сацыяльных плакатаў «Зараз!»

да 17 лютага

16 і 17 лютага адбудзецца адкрыццё выставы сацыяльнага плаката Міжнароднага конкурсу, прысвечанага валанцёрству, добраахвотніцтву і дабрачыннасці.

Арганізатарамі гэтага конкурсу выступаюць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз дызайнераў, Некамерцыйны фонд падтрымкі моладзевых ініцыятыў.

Праект не толькі па тэме «валанцёрскі», але і цалкам ажыццяўляецца намаганнямі валанцёраў.

Даты правядзення выставы: 16-17 лютага

Месца: Галерэя «АртХаос», ГЦ «Дана Мол», па адрасе вул. Пятра Мсціслаўца, 11.

Уваход вольны.

План мерапрыемства:

16.02.2019, субота

12:00. Адкрыццё выставы

  • Выступ арганізатараў па выніках Міжнароднага конкурсу плаката «Зараз!».
  • Абвяшчэнне пераможцаў і прызёраў конкурсу
  • Узнагароджанне прадстаўнікоў валанцёрскіх арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прызамі ад Міжнароднага конкурсу.
  • Ушанаванне арганізацый і асоб, якія дапамаглі адбыцца конкурсу.
  • Выступ каманды праекта. Прэзентацыя на тэму: «Валанцёрства трэба Зараз!»
  • Адкрытыя лекцыі па дызайне:

14:00

Лекцыя «Крытычны дызайн. Ад спекулятыўнага прадукту да постчалавека» — Голубеў Уладзімір Уладзіміравіч, дацэнт ЕГУ, выкладчык кафедры дызайну БДУ, Член Беларускага саюза дызайнераў, Удзельнік больш за 20 міжнародных, рэспубліканскіх і персанальных выстаў, навукова-практычных канферэнцый і міжнародных праектаў у галіне медыя, дызайну і рэкламы.

15:00

Лекцыя «Пра што гавораць дызайнеры» — Алена Пушкіна, 5 гадоў у сферы дызайну, супрацоўнічае з фірмамі ў Беларусі, Англіі і Германіі, распрацавала дызайн картак для РРБ банка, праект LÜSTRA | design.

16:00

Лекцыя «Асаблівасці сучаснага плакатнага мастацтва» — Руслан Найдзен — Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, выкладчык БДАМ, лаўрэат Міжнародных конкурсаў.

16:30

Лекцыя «Тэарэтычныя асновы стварэння плаката» — Козел Генадзь Баляслававіч — Член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык кафедры мастацтва ФСК БДУ, удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў.

17:00

Лекцыя «Пакуты дызайну ў пункце незвароту» — Чарнышоў Алег Віктаравіч — дырэктар школы-студыі, член Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў», член, Рады Беларускага Саюза дызайнераў, педагог, мастак, дызайнер, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

18:00

Лекцыя «Шрыфтавая графіка» — Мельнікава Ганна Аляксандраўна — в.а. загадчыка кафедры графічнага дызайну БДАМ, Лаўрэат ІІ ступені ў намінацыі «Дызайн» на Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

18:30

Лекцыя «Яшчэ раз аб моўшэн дызайне» — Мазгавая Анастасія Уладзіміраўна — дызайнер рэкламна-маркетынгавага аддзела ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага, выкладчык кафедры дызайну БДУ.

17.02.2019, нядзеля

Канцэрт у падтрымку дабрачынных праектаў

12:00-13:00 Ганна Разынка

13:00-14:00 Ганна Сенажэнская

14:00-14:25 Макс Якаўчук

14:25-15:00 Кактэйль Шаляпіна

15:00-16:00 #UnicArtBand

16:00-17:00 Double-А

17:00-18:00 Юрый Пашкевіч

Уваход вольны!

16 лютага Dana Mall 12:00 Уваход вольны!
17 лютага Dana Mall 12:00 Уваход вольны!
1