чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Музей прыроды і экалогіі Беларусі, Мінск

Выстава «Птушкі зімой»

08 снежня - 03 сакавіка

8 снежня 2018 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (вул. М. Багдановіча, 9А) адкрываецца выстава «Птушкі зімой».

Экспазіцыя цалкам складзена на падставе фондавых калекцый Музея прыроды і экалогіі. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фаўны. З крумкачамі, вераб’ямі і шпакамі мы сустракаемся практычна на кожным кроку — у вёсцы, горадзе, парку… А вось попаўзня, які здабывае сабе корм на ствалах дрэў, альбо таўстадзюба, які жыве на тэрыторыях ад Брытанскіх выспаў да Японіі, з першага погляду пазнае не кожны.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 відаў птушак, якія зімуюць у Беларусі. Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым, якія змогуць узбагаціць свае веды аб роднай прыродзе, а таксама пераканацца ў неабходнасці беражлівых адносін да птушак.

Кошт уваходнага квітка: для дарослых — 2,5 руб., для студэнтаў — 2 руб., для дзяцей — 1,5 руб.

Выставу можна наведаць з 8 снежня 2018 г. да 3 сакавіка 2019 г.

Музей працуе з 10:00 да 18:00, каса — з 10:00 да 17:30, без выхадных.

Тэлефон для даведак: (017) 237 46 94, (017) 327 06 33.