пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Выстава «Позірк з глыбіні стагоддзяў»

да 17 мая

16 мая 2019 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Позірк з глыбіні стагоддзяў», прысвечанай навуковай дзейнасці выбітнага беларускага антраполага Ігара Усеваладавіча Чаквіна.

 

Антрапалогія, што ў перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае «навука пра чалавека», знаходзячыся на стыку гуманітарных і прыродазнаўчых навук, вывучае паходжанне, развіццё і існаванне чалавека ва ўсіх аспектах — ад фізічнага да культурнага.

І.У. Чаквін (1954 — 2012) зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай антрапалогіі, этналогіі і гісторыі, правёўшы шматлікія даследаванні па этнічнай гісторыі беларусаў і іншых славянскіх народаў. Акрамя тэарэтычнай працы, І.У. Чаквін праславіўся як аўтар антрапалагічных рэканструкцый фізічнага аблічча жыхароў Беларусі X — XVIII стст.

Антрапалагічная рэканструкцыя аблічча на краніялагічнай аснове, або аднаўленне твару па чэрапу, ля вытокаў якой у Беларусі стаяў І.У. Чаквін, з'яўляецца адным з прыкладных метадаў антрапалогіі. Гэты метад дазваляе аднавіць аблічча чалавека, па вонкавых даных чэрапа — рэльефу, структуры і г.д. Гэта робіць магчымым праводзіць параўнанне фізічнага тыпу людзей, якія жылі ў розныя эпохі.

Экспазіцыя «Позірк з глыбіні стагоддзяў» з'яўляецца адным з рэдкіх выставачных праектаў у нашай краіне на антрапалагічную тэматыку. Прадстаўленыя ў экспазіцыі бюсты — плён рэканструкцыі аблічча як мастацтва, навукі і рамяства. Углядаючыся ў твары мінулага, кожны з наведвальнікаў знойдзе сучаснасць.

На выставе дэманструюцца прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» і Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея.

1