аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Месца: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, Мінск

Выстава «Папера»

15 сакавіка

Выстава твораў Аляксандра Забаўчыка «Папера» — своеасаблівае спалучэнне архаікі і сучаснасці. Папера, як матэрыял для фіксацыі і камунікацыі вядомая даўно. Дзякуючы папяровым носьбітам мы маем магчымасць абменьвацца інфармацыяй і па гэты дзень.

У 1440-х гадах нямецкі вынаходнік Ёган Гутенберг падарыў чалавецтву кнігадрукаванне. У ХХ стагоддзі з'явіліся камп'ютарныя лічбавыя тэхналогіі, і, здавалася, што гэта канец эпохі кнігадрукавання; але як ні парадаксальна гэта прагучыць, такія розныя тэхналогіі выдатна ўжываюцца.

У творчасці Аляксандра гэтак жа мірна суіснуюць традыцыйныя і сучасныя матэрыялы — папера і акрыл (Acrylic).

Актыўным кампанентам праекта з'яўляецца дакументальны фільм Алены Цагельскай «Аляксандр Забаўчык. Мой джаз» (2018г). Фільм дорыць абуджэнне фантазіі, сустрэчу з вечнымі пытаннямі, з абаяльнай самаіроніяй мастака і асаблівым рэзанансам візуальных і джазавых імправізацый. Гэта кінасустрэча з майстрам і запрашэнне да сутворчасці. Вядомы беларускі мастак-авангардыст Аляксандр Забаўчык не навязвае гледачу свой ракурс бачання і прапануе скарыстацца сваім мастацтвам для сустрэчы з творчым «я» гледача.

У экспазіцыі «Папера», як і ва ўсіх творах апошняга перыяду, мастак імкнецца не змяняць навакольныя рэчы, а хутчэй знаходзіцца ў чаканні, калі яны зменяць яго.

Выяўленчае мастацтва для А. Забаўчыка — гэта трансфарматар штодзённасці, які падзяляе з ім адну і тую ж прастору і такім чынам гледачы аказваюцца ў адным энергетычным полі, якое нараджае дзіўныя магчымасці, ператвараючы жыццё ў мастацтва.

Аляксандр Забаўчык з пэўнай доляй самаіроніі імкнецца, на мой погляд, пануры педантызм авангарду з яго «нішчымнай заразумнасцю» ператварыць у пародыю, якая ў сваю чаргу вядзе да здаровага сэнсу.

На жаль, у творчасці шматлікіх сучасных мастакоў (у тым ліку і беларускіх), відавочныя тэндэнцыі да рэгрэсу. Свет і так не ўстойлівы: мы назіраем мноства катаклізмаў, як палітычнага, так і кліматычнага характару. Прызначэнне мастака — не «расхістваць» гэты свет яшчэ мацней, а імкнуцца сваёй творчасцю ўраўнаважыць яго, надаць яму ўстойлівасць.

Творы, якія стварае А. Забаўчык, патрабуюць цішыні. Цішыня з пункту гледжання мастака «… вароты ў бясконцы Свет Космасу, які здолеў адчуць Казімір Малевіч у сваім Чорным Квадраце…».

Выстава будзе доўжыцца да 13 красавіка 2019 года.

Час працы: аўторак — субота з 10:00 да 17:00.

1