
Месца: Музей беларускага народнага мастацтва, Раўбічы
Кошт: 2.00 - 3.00 BYN
Выстава «Памяці Лявона Баразны»
21 студзеня - 15 лютага
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае 15 снежня а 12:00 на адкрыццё выставы «Памяці Лявона Баразны», прысвечанай 90-й гадавіне з дня нараджэння.
Мастак, этнограф, грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага Адраджэння… Яго працы і да сёння натхняюць яго паслядоўнікаў. Як мастак-графік даследаваў і рабіў замалёўкі беларускіх строяў ды арнаментаў. Як мастак-жывапісец ствараў партрэты ды пейзажы, прасякнутыя любоўю да гэтай зямлі. Першым пачаў вывучэнне гравюр Францыска Скарыны. Разам з паплечнікамі стварыў праект рэстаўрацыі Верхняга Горада і вуліцы Нямігі. Усё гэта — адзін чалавек. Лявон Баразна за сваё нядоўгае жыццё пакінуў багатую спадчыну.
На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі аспектамі дзейнасці Лявона Баразны. Святочнае адкрыццё адбудзецца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах 15 снежня а 12 -й гадзіне. Працягнецца выстава 2 месяцы.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37517 5074469 і +37529 1353241.
Музей працуе серады па нядзелю: 10:00-17:00.
Кошт уваходнага квітка: школьнікі — 2 руб., дарослыя — 3 руб.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск
Выстава «Кола года»
да 06 сакавіка

Галерэя «Арт-Беларусь», Мінск
Выстава Алены Андрушчанка «Цішыня схіляе да сну»
21 лютага - 13 сакавіка
аўторак - нядзеля: 11:00 — 20:00

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск
Выстава «Я — маці»
да 08 сакавіка

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
Выстава Яўгена Колчава «45+1»
да 10 сакавіка

пн-пт: 10:00 - 21:00, сб-нд: 10:00 - 18:00
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінск
Выстава «Святло мастацтва»
05 сакавіка