пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Час працы: Серада - нядзеля: 11:00 - 19:00

Месца: Галерэя Л.Д. Шчамялёва, Мінск

Выстава «Мінская прапіска. Частка I. Happy New Minsk»

да 23 студзеня

27 снежня у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва пачаў працу выставачны праект з цыклу «Асабістыя гісторыі» — «Мінская прапіска. Частка I. Happy New Minsk».

Шасцідзесятыя — васьмідзесятыя гады ХХ стагоддзя — час сутыкнення і суіснавання, здавалася б, непрымірымых з'яў: студэнцкіх будатрадаў і першых рок-канцэртаў, урачыстых лозунгаў і неафіцыйных гутарак на кухні, афіцыйнай эстрады і песень Уладзіміра Высоцкага. Гэта эпоха ударных пяцігодак і партыйных сходаў, паходаў на «Паўлінку», эпоха бурнага будаўніцтва і вялікіх надзей… Выстава «Мінская прапіска» знаёміць наведвальнікаў з паўсядзённым жыццём простых мінчукоў другой паловы ХХ стагоддзя.

Інтэр'еры хрушчоўкі і брэжнеўкі, кабінет, гасцёўня, дзіцячы пакой камусьці раскажуць, а камумьці нагадаюць аб тым, як выглядала штодзённае жыццё простай мінскай сям'і. На выставе прадстаўлены знакавыя прадметы мінулай эпохі: мэбля, тэхнічныя прылады, посуд, адзенне, кнігі, старыя часопісы, фатаграфіі, кружэлкі.

Экспазіцыя гэтак жа дапоўненая творамі вядомых беларускіх мастакоў з відамі Мінска — серыя гарадскіх пейзажаў В. Ткачова, графічныя работы І. Пратасені, В. Ткачука, Г. Віткоўскага.

Усе экспанаты выставы — гэта арыгінальныя рэчы, якія калісьці належалі жыхарам Мінска, вядомым і не вельмі.

Так, дзякуючы неабыякавым мінчукам у калекцыі музея трапляюць прадметы, якія доўгі час былі часткай інтэр'ера мінскіх кватэр.

Выстава будзе цікавая як людзям, якія пражылі большую частку жыцця ў савецкую эпоху, так і маладому пакаленню, якое ведае пра гэты час толькі з кніг і ўспамінаў сваіх родных.

Запрашаем гараджан наведаць выставу і, магчыма, стаць адным з яе ўдзельнікаў. Рэчы савецкай эпохі могуць стаць годным папаўненнем фондаў музея. Прапануем вам унесці свой уклад у гісторыю!

Сачыце за падзеямі выставы «Мінская прапіска» ў Instagram @minsk_flat

Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 10

Час працы: серада- нядзеля з 11:00 да 19:00

Тэл.: 017 342 24 26

23 студзеня Галерэя Л.Д. Шчамялёва 11:00 - 19:00
Выстава «Робаполіс»

ГЦ «Тытан», Мінск

Выстава «Робаполіс»

26 студзеня - 10 сакавіка

панядзелак-нядзеля: 10:00-22:00

1