пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск

Выстава «Кола года»

да 06 сакавіка

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай «Кола года».

«Традыцыі народа — гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў…», — такой філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.

Выстава «Кола года» — гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. Выстава прац — выдатная нагода пазнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з этнаграфічнымі даследаваннямі і творчасцю Святланы Ветравай (VetravaArt) і яе сяброў. У межах выставы пройдуць чатыры разнапланавыя тэматычныя сустрэчы: «Вясна», «Лета», «Восень» і «Зіма».

 

ПРАГРАМА:

 

7 лютага ў 18:30 адкрыццё выставы «Кола года» пры ўдзеле гурта «Збег абставiн» і клуба гістарычнай рэканструкцыі «Волат».

 

«ВЯСНА»

13 лютага (18:30) — імпрэза «Гуканне» з удзелам фальклорнага музычнага гурта «Горынь» (аўтэнтычныя народныя песні).

 

«ЛЕТА»

20 лютага (15:00) — «Перунова воінства ў гонар продкаў». Гісторыка-рэканструктарская праграма ад Юрыя Усціновіча і яго сяброў: даспехі, зброя, паказальныя баі.

 

«ВОСЕНЬ»

27 лютага (15:00) — «Мастацтва Макошы». Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве на кроснах (Святлана Ветрава)

 

«ЗІМА»

6 сакавіка (18:30) — «Калядны аліўе»: Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і… святочная варажба.

 

 Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А — Траецкае прадмесце).

Дата і час: 7 лютага, 18:30.

Уваход вольны (на адкрыццё выставы).  

Выстава будзе працаваць па 6 сакавіка 2019 года.

Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.

Спасылка на мерапрыемства ў FB:

www.facebook.com/events/344

1