аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Галерэя «Арт-Беларусь», Мінск

Выстава «Інгмар Бергман і яго спадчына ў модзе і мастацтве»

29 лістапада - 14 снежня

З 29 лістапада па 14 снежня ў ZAL #2 галерэі «Арт -Беларусь» пройдзе выстава «Інгмар Бергман і яго спадчына ў модзе і мастацтве», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння шведскага генія кінематографа.

 

Выставу, падрыхтаваную Шведскім Інстытутам, што поспехам прайшла ў дзесятках краін па ўсім свеце, у Мінску прадставяць Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Цэнтр выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва». На прыкладзе чатырох знакавых фільмаў розных дзесяцігоддзяў: «Сёмая пячатка» (1957), «Персона» (1966), «Сцэны з сямейнага жыцця» (1973), «Фані і Аляксандр» (1982) можна прасачыць, які ўплыў аказала творчасць вялікага творцы кіно і трэндсетара на сучасную моду і мастацтва.

 

Выстаўка ўключае ў сябе фатаграфіі і відэаінсталяцыі, прадметы адзення, якія ўвасабляюць фірмовы «Бергманаў» стыль. Маладыя беларускія дызайнеры прадставяць мадэлі адзення, на стварэнне якіх іх натхнілі карціны Бергмана.

 

У рамках выставы запланаваны лекцыі кіназнаўцаў і мастацтвазнаўцаў.

 

Месца: ZAL #2 галерэі «Арт-Беларусь» (г. Мінск, вул. Казлова 3, другі паверх Палаца мастацтва)

 

Рэжым працы: 29 лістапада-14 снежня, аўторак-нядзеля: 11:00-20:00

1