аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск

Кошт: 3.00 - 5.00 BYN

Выстава «Бязмежнікі»

29 мая - 03 ліпеня

«Бязмежнiкi» — гэта тыя, хто аказваецца за межамі афіцыйнай гісторыі мастацтва, тыя, да каго любыя азначэнні ў выглядзе «аўтсайдар-арт», «арт-брут», «дэвіянтнае мастацтва» ці «мастацтва асаблівых мастакоў» выяўляюцца альбо недастатковымі, альбо празмернымі.

Выстава «Бязмежнiкi» — гэта вынік даследавання беларускага мастацкага поля і памежных у дачыненні да яго дыскурсаў. У цэнтры ўвагі не толькі добра знаёмыя ўсім імёны мастакоў (Генадзь Хацкевіч, Аляксей Жданаў), але і малазнаёмыя аўтары і аўтаркі (Алег Лойка, Вікторыя Слізская, Віктар Кукушкін ды іншыя), якія ствараюць свае працы ў сценах дамоў-інтэрнатаў.

У працэсе даследавання была знойдзена калекцыя псіхіятра Віктара Феліксавіча Круглянскага, які працаваў у Навінках з 1963 па 1998 гады. У ёй былі працы Генадзя Хацкевіча, Аляксея Жданава, Вадзіма Кошкіна, Сяргея Кірушчанкі, а таксама творы пацыентаў доктара Круглянскага, што засталіся без аўтарскіх подпісаў. Усе працы прадстаўлялі асаблівую цікавасць для В. Круглянскага, які спрабаваў сфармаваць уласную калекцыю і архіў, у якім знайшлося б месца як для твораў прафесійных мастакоў, так і для малюнкаў яго пацыентаў. 

Сёння можна вылучыць наступныя сучасныя калекцыі гэтага кірунку: калекцыя Дома-інтэрната №2 г. Мінска, калекцыя Дома-інтэрната №4 г. Мінска і «Збор дэвіянтнага мастацтва». Усе яны па-рознаму апісваюць уласную дзейнасць, па-рознаму называюць мастацтва сваіх творцаў (аўтсайдар-арт, дэвіянтнае мастацтва) і экспануюць іх працы.

Адна з асноўных мэт выставы «Бязмежнiкi» ў тым, каб сабраць у адной прасторы і прадэманстраваць спосабы і формы існавання мастацтва, якое на працягу дзесяцігоддзяў было нябачным і неапазнаным з боку мастацкіх інстытуцый, прафесійнай супольнасці, застаючыся пункцірнай лініяй на мапе магчымай гісторыі сучаснага беларускага мастацтва.

Выстава «Бязмежнiкi» завяршае сабой праект «Без выключэнняў», што быў пачаты галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у чэрвені 2018 года і скіраваны на актуалізацыю тэмы інклюзіўнага ўзаемадзеяння не толькі ў мастацкай, але і ў сацыяльнай прасторы.

Удзельнікі выставы:

  • Наталля Ажырэвіч
  • Ксенія Ангелава
  • Вікторыя Андрэеўская
  • Bazinato
  • Міхаіл Буліч
  • Уладзімір Гардыка
  • Сяргей Гудзілін
  • Аляксей Жданаў
  • Вікторыя Ільяшэвіч
  • Вера Iонікава
  • Вадзім Кошкін
  • Віктар Кукушкін
  • Канстанцін Ладошкін
  • Наталля Літвінава
  • Алег Лойка
  • Аляксей Ляпін
  • Генадзь Паўлоўскі
  • Святлана Слізская
  • Юрый Сяўрук
  • Гера Хагаева
  • Генадзь Хацкевіч
  • Аляксандр Шапавалаў
  • Куратаркі выставы:
  • Ганна Карпенка
  • Сафія Садоўская

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19

Час працы: пн-нд 12:00 — 20:00

Уваход на выставу па квітках (5 BYN/3 BYN)

Даведкі па тэлефоне: +375293667516

Выстава дзейнічае да 3 ліпеня 2019 года.

1