ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Палац мастацтва, Мінск

Выстава «Адукацыя і кар'ера» пройдзе ў Палацы мастацтва з 14 па 16 лютага

14 лютага - 16 лютага

З 14 па 16 лютага ў Мінску ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) будзе праходзіць адзіная ў Беларусі міжнародная спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера»!

У выставе бяруць удзел універсітэты, каледжы, ліцэі, інстытуты паслядыпломнай адукацыі, адукацыйныя цэнтры, школы па вывучэнні замежных моў, замежныя ВНУ.

Пасля выставы вы зможаце:

• Выбраць ВНУ і прафесію

Прадстаўнікі ўнівэрсытэтаў, каледжаў, ліцэяў дапамогуць вызначыцца абітурыентам з выбарам прафесіі і ўніверсітэта.

• Пачаць зарабляць самастойна

Каледжы і ліцэі наглядна пакажуць спецыяльнасці, якія можна хутка асвоіць і зарабляць самастойна.

• Ацаніць прафесію ў IT

Для абітурыентаў і студэнтаў, якія мараць стаць запатрабаванымі прафесіяналамі ў лічбавай індустрыі, прадстаўнікі профільных ВНУ, курсаў, адукацыйных цэнтраў раскажуць пра кар'еру ў IT.

• Навучацца за мяжой

Абітурыентаў і студэнтаў, якія разглядаюць навучанне за мяжой, пракансультуюць эксперты адукацыйных агенцтваў і прамыя прадстаўнікі замежных універсітэтаў.

• Працягнуць навучанне

Для студэнтаў і выпускнікоў будзе шмат карыснай інфармацыі па атрыманні другой вышэйшай адукацыі і павышэнні кваліфікацыі.

• Даведацца пра студэнцкае жыццё

На стэндах будуць працаваць студэнты старэйшых курсаў, якія раскажуць пра мерапрыемствы па-за вучобай, спорт, студэнцкі інтэрнат.

• Вывучыць замежную мову

Тыя, хто хоча вывучыць замежную мову, выберуць моўную школу і праграму навучання.

Выстава «Адукацыя і кар'ера»: месца, дзе на пытанне кім мне стаць і куды пайсці вучыцца будзе дадзены дакладны адказ.

Дата правядзення: 14-16 лютага 2019 года.

Месца: Палац мастацтва, вул. Казлова 3, г.Мінск.

Час працы:

14 і 15 лютага з 10:00 да 18:00,

16 лютага з 10:00 да 16:00.

Уваход вольны!

1