аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Выстава «Адкрыццё сапраўднага»

16 лютага - 17 сакавіка

Выстава «Адкрыццё сучаснасці», прымеркаваная да 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, дэманструе гледачу вынікі карпатлівай працы рэстаўратараў і супрацоўнікаў сектара хіміка-фізічных даследаванняў. Над экспанатамі на працягу некалькіх гадоў працаваў калектыў, які складаецца з 26 чалавек. Яго матывавала гістарычная цікавасць, эстэтычнае пачуццё і маральны абавязак. Падобныя выставы адкрываюць для наведвальніка адно з найважнейшых напрамкаў музейнай дзейнасці: захаванне і рэстаўрацыю твораў мастацтва.

Больш за 60 прадметаў мастацтва прадстаўлены на розных этапах работ, пачынаючы ад навуковых даследаванняў помнікаў, працэсу іх аднаўлення і стану пасля завяршэння рэстаўрацыі.

Многія творы не толькі жывапісу, але і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва доўгі час заставаліся невядомымі шырокаму колу гледачоў і аматараў мастацтва праз дрэнную захаванасць. Правядзенне работ па аднаўленні артэфактаў і наданні ім экспазіцыйнага віду дазваляе папоўніць прабелы ў гісторыі мастацтва, узбагаціць нацыянальную культуру.

1