ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Выстава «1918. Нараджэнне новага свету»

14 лістапада - 02 снежня

14 лістапада 2018 года а 17:00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «1918. Нараджэнне новага свету» ў рамках аўтарскага праекта У.А. Ліхадзедава «У пошуках страчанага» да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

 

У ходзе мерапрыемства пройдуць дзве прэзентацыі. Вядомы калекцыянер і гісторык У.А. Ліхадзедаў прадставіць фотаальбом «Беларусь 1914—1918. Вайна і мір», паказваючы рэаліі Усходняга фронту вачыма расійскіх і германскіх салдат. А затым а 18:00 у музейным дворыку вядомая кампанія-распрацоўшчык кампутарных гульняў «Wargaming» зладзіць прэм’ерны паказ новага кароткаметражнага фільма «Атака мерцвякоў: Асавец», распавядаючага пра жахі Першай сусветнай на прыкладзе бітвы за Асавецкую крэпасць.

У дні стагоддзя заканчэння аднаго з самых страшных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва, які шмат у чым змяніў лёсы людзей і сфармаваў вобраз новага свету, асабліва важна згадаць драматычныя падзеі мінулага, знайсці ў іх вытокі ўзаемапаразумення і прымірэння. Выстава «1918. Нараджэнне новага свету» не толькі дасць магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі гістарычнымі матэрыяламі, але і прадэманструе сучасныя падыходы да інтэрпрэтацыі трагедыі «Вялікай вайны». Мінскі цэнтр распрацоўкі «Wargaming» прадаставіць для часовай экспазіцыі эксклюзіўныя мультымедыйныя матэрыялы, прысвечаныя бранетэхніцы Першай сусветнай вайны, у тым ліку 3D-праекцыю першага серыйнага танка «Mark I».

На выставе будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава, якія дазваляюць пабачыць вайну непасрэдна вачыма яе ўдзельнікаў: знакамітага немецкага франтавога фатографа Фрыца Краўскопфа, простага расійскага афіцэра-артылерыста Гродзенскай крэпасці паручыка Конанава, вядомага мемуарыста-франтавіка А.А. Успенскага. Сярод экспанатаў — пісьмовая прылада каменданта Гродзенскай крэпасці генерала М.Н. Кайгародава, унікальны каталог гістарычнай выставы, арганізаванай у 1918 годзе ў Мінску нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, творы мастацтва, створаныя ў нямецкім палоне расійскімі і французскімі афіцэрамі, і шмат іншага.

Адкрыццё выставы «1918. Нараджэнне новага свету» стане маштабным мерапрыемствам, на якое запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. У гасцей будзе магчымасць пагрузіцца ў атмасферу стогадовай даўніны.

 

Куратар праекта: Лесін Аляксей Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік (328-63-72).