пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Гасцёўня Уладзіслава Галубка, Мінск

Выстава «Лепшыя цацкі СССР»

21 студзеня - 03 лютага

6 снежня 2018 года ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачынае працу выстава з прыватнай калекцыі «Лепшыя цацкі СССР».

 Успамінаючы пра дзяцінства, кожны з нас можа з лёгкасцю назваць сваю любімую цацку ­— ляльку, плюшавага мішку, машынку. У Савецкім Саюзе былі цацкі, якія лічыліся ўлюбёнцамі цэлых пакаленняў. Яны шматкроць здзяйснялі «кругазварот змены гаспадара», вытрымлівалі выпрабаванне вадой, агнём і дзіцячай дапытлівасцю, але, як ні дзіўна, жылі доўга і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. І любілі іх бязмерна, а нехта, магчыма, і да гэтага часу захоўвае бязвухага лінялага мядзведзя або пацёртую машынку, падораную любімай бабуляй.

 На выставе «Лепшыя цацкі СССР» прадстаўлены савецкія цацкі перыяду 1950—1980-х гг., якія збіраліся на працягу апошніх дзесяцігоддзяў групай калекцыянераў.

У цэнтры ўвагі мара любога савецкага хлапчука — педальная машынка, якая давала магчымасць пракаціцца на амаль сапраўдным аднамесным аўтамабілі з рабочымі фарамі і рулявым кіраваннем. Знайшоў сваё месца на выставе і іншы папулярны дзіцячы транспарт — педальны конь, матаролер, конікі-качалкі, двух і трохколавыя ровары. Сярод савецкіх цацак для хлопчыкаў — жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, месяцаход і касмалёт.

Самым жаданым падарункам для дзяўчынак заўсёды была лялька. Для яе можна было пашыць прыгожую сукенку на цацачнай швейнай машынцы або з камфортам абсталяваць мініяцюрнай мэбляй лялечны дом. Плюшавыя мядзведзі, малюсенькія пупсы, неваляшкі ўсіх відаў і памераў — усе яны былі спадарожнікамі не аднаго пакалення савецкіх дзяўчынак.

На выставе таксама прадстаўлены развіваючыя гульні, сярод якіх любімая гульня будучых гоншчыкаў «За рулём», віктарына «Цуд агеньчык», «Радыё канструктар», наборы «Будаўнік» і «Столяр», «Кандытар» і «Гаспадыня». А як не ўспомніць металічны канструктар, які выдатна развіваў тэхнічную кемлівасць. З яго можна было збіраць самыя розныя мадэлі, пачынаючы ад зусім прымітыўных, і заканчваючы грандыёзнымі.

Хакей і футбол былі найпапулярнейшымі ў СССР відамі спорту, і савецкія дзеці з задавальненнем гулялі ў аднайменныя настольныя гульні.

Магчымасць паспрабаваць сябе ў музыцы давалі піяніна «Ножка», гуслі «Перапёлачка», акардэон, баян, металафон, патэфон і музычны слон, якія таксама можна ўбачыць на выставе ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка.

 У савецкіх дзяцей не было кампутараў, мабільных тэлефонаў і іншых сучасных захапленняў, але дзяцінства ад гэтага не было менш шчаслівым. Свет савецкай цацкі — гэта кранальныя ўспаміны некалькіх пакаленняў жыхароў вялікай краіны пад назвай «СССР».

1