ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

Жанр: Музычная камедыя

Месца: Тэатр імя Максіма Горкага

Працягласць: 3 гадзіны

Кошт: 8.00 - 20.00 BYN

«Штукарствы Ханумы»

да 23 верасня

Авксенцій Цагарэлі

Анатацыя:

Яркі, вясёлы, музычны, маляўнічы, зачаравальны спектакль пра сваццю Хануму, якая ніколі не сумуе і заўсёды дамагаецца свайго.

Тбілісі пачатку XX стагоддзя. Радавіты князь, які прагуляў усе свае грошы, ратуючыся ад крэдытораў, тэрмінова шукае багатую нявесту. А заможны купец дзеля тытулу гатовы выдаць сваю маладую прыгажуню дачку за старога князя. Але сэрца дзяўчыны аддадзена беднаму настаўніку... І тут за справу бярэцца Ханум.

Спрытная, бясстрашная, знаходлівая свацця абміне ўсе перашкоды, усіх вакол пальца абвядзе, але ў выніку ўсё застануцца задаволеныя – у фінале згуляюць адразу тры вяселлі!

Бліскучыя акцёрскія працы, запальныя грузінскія танцы і пышная музыка Гія Канчэлі не пакінуць абыякавым нікога!