чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: velcom cinema, Мінск

Вечарына з Дар'яй Чарушай і паказ фільма «Халодны фронт»

13 снежня

13 снежня а 19:30 у velcom cinema пройдзе першая ў гісторыі фестывалю вечарынка з запрошанай зоркай, а пасля нефармальнай часткі з фуршэтам і музыкай адбудзецца адмысловы паказ фільма «Халодны фронт». Прадставіць фільм і адкажа на пытанні гледачоў акторка і сцэнарыст карціны Дар'я Чаруша. Каб стаць госцем мерапрыемства, неабходна прайсці рэгістрацыю на афіцыйным сайце фестывалю.

Вечарына пройдзе ў лаўнж-зоне кінатэатра velcom cinema. Арганізатары мерапрыемства пастараліся стварыць для гасцей максімальна камфортную атмасферу.

Галоўным бонусам для прысутных будзе магчымасць пагутарыць з запрошанай госцяй Фестывалю — актрысай кіно і тэатра, спявачкай, рэжысёрам, сцэнарыстам Дар'яй Чарушай. Дар'я знялася больш чым у 60 фільмах і серыялах. З 2014 года займаецца музычнай дзейнасцю пад псеўданімам Charusha. У 2015 годзе Дар'я напісала музыку для фільма «Хардкор», а таксама ў якасці сцэнарыста і кампазітара ўзяла ўдзел у стварэнні фільма «Халодны фронт», спецыяльны паказ якога пройдзе ў зале VOKA, пасля ўступнай прамовы Дар'і Чарушы.

«Халодны фронт» — гэта драма, якая расказвае гледачу пра складаныя адносіны неардынарнай пары — дзяўчыны з багатай сям'і Сашы і яе хлопца Іллі. Яны праводзяць сумесныя вакацыі на поўначы Францыі, дзе напярэдадні новага года пачынаюць адбывацца загадкавыя падзеі. Аднак незвычайныя сітуацыі і нечаканыя госці першы час амаль не трывожаць пару, занадта занятую сваімі пачуццямі. Гэтая бестурботнасць павернецца наступствамі, нечаканымі як для герояў, так і для гледачоў.

Удзел у вечарыне бясплатны: каб стаць яе госцем і трапіць на эксклюзіўны кінасеанс, трэба зарэгістравацца на сайце фестывалю — арганізатары звяжуцца з вамі і паведамяць падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

А тыя, хто гатовы далучыцца да velcom Smartfilm не толькі ў якасці госця ці гледача, могуць пакідаць свае конкурсныя заяўкі ў спецыяльным раздзеле сайта фестывалю. Прыём работ будзе доўжыцца да 29 снежня ўключна. Дзве галоўныя ўмовы — фільмы павмнен быць зняты на мабільную прыладу і не быць даўжэйшым за 10 хвілін. Акрамя таго, у пошуках натхнення удзельнікі конкурсу павінны прытрымлівацца зададзенай тэмы фестывалю гэтага года — «Заснавана на рэальных падзеях». Прыхільнікі і знаўцы кіно могуць паўплываць на вынікі народнага галасавання, увайшоўшы ў склад народнага журы, — для гэтага трэба прайсці спецыяльны кінатэст з 10 пытанняў, які хутка будзе даступны на сайце.

Восьмы Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm — гэта пляцоўка для рэалізацыі смелых ідэй і незвычайных гісторый ў знятым на смартфон кароткаметражным кіно. Арганізатарамі выступае кампанія velcom і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, генеральны партнёр — кампанія Huawei. Сачыць за навінамі, пакінуць заяўку на ўдзел у конкурсе або ў мерапрыемствах фестывалю можна на афіцыйным сайце smartfilm.by.

Уваход вольны!

13 снежня velcom cinema 19:30 Уваход вольны!