пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск

Вечарына пісьменнікаў Падляшша Надзеі Артымовіч і Міхала Андрасюка

15 мая

У выдавецкай серыі праграмнай рады тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» з'яівілася важкае папаўненне: дзвюхмоўнае выданне вершаў Надзеі Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай» (у арыгінале і ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача) і новая кніга прозы Міхала Андрасюка «Поўня».

15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча гэтыя дастаткова рэдкія ў нашых кнігарнях выданні будуць прадстаўленыя на імпрэзе з удзелам аўтараў і рэдактараў.

Перад слухачамі выступяць празаік, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, празаік Міхал Андрасюк, выдавец, галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа.

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Час: 18:30

Уваход вольны!

1