сб

13

ндз

14

пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

Месца: Вялікі тэатр оперы і балета, Мінск

Кошт: 8.50 - 13.50 BYN

Вечар памяці Дзмітрыя Смольскага ў Камернай зале — 10 кастрычніка

10 кастрычніка

Дыпламант міжнародных конкурсаў і фестываляў Ірына Целяпнёва: «Я ўдзячная ўсім нашым выдатным салістам, якія з такой цеплынёй адгукнуліся на запрашэнне ўзяць удзел у канцэрце 10 кастрычніка. Арыю Ірыны з «Сівой легенды», якая нікога не зможа пакінуць абыякавым, праспявае Таццяна Пятрова. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч выканае арыю Любкі з гэтай жа оперы. Вакальны цыкл «Матыў Гейне» — народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў. Вакальны цыкл на вершы Барыса Пастарнака — Ілля Сільчукоў. «Іспанскі трыпціх» на словы Федэрыка Гарсія Лоркі — Наталля Акініна, твор на вершы Элаізы Пашкевіч — Святлана Марусевіч. Араторыю «Паэт» прадставіць народны артыст Беларусі Сяргей Франкоўскі. Хрэстаматыйную народную песню «Кацілася Чорна галка …» ў апрацоўцы Дзмітрыя Смольскага выканае заслужаная артыстка рэспублікі Алена Сало.

Алена Золава праспявае ўнікальны раманс «Знак бяды». У 2011 годзе на Міжнародным конкурсе вакалістаў ім. Б. Штокалава ў Санкт-Пецярбургу Алена заваявала Другую прэмію і Спецыяльны дыплом — за лепшае выкананне твора сучаснага кампазітара. Гэтым творам быў «Знак бяды». Пасля яе выступу члены журы проста сталі расхопліваць ноты раманса — і пра яго даведаліся ў самых розных кутках свету. Настолькі неверагодны гэты твор!..

Трыпціх «Баса асціната» — тры п'есы («Мелодыя», «Гармонія», «Рытм») для флейты і фартэпіяна, у якіх можна будзе ўлавіць джазавыя ноткі, мы выканаем разам з Ларысай Ласоцкай. Невялікія п'есы Уладзіміра Кур'яна, любімага вучня Смольскага, выканае калектыў «A.M.A.D.I.S. Brass». (Кампазітар напісаў іх адмыслова для нашых цудоўных музыкаў.) Гледачы пачуюць і некалькі п'ес Шастаковіча ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Рэгіны Саркісавай (скрыпка). Дзмітрый Браніслававіч назваў свайго старэйшага сына Дзмітрыем зусім не выпадкова: Шастаковіч быў яго любімым кампазітарам. Менавіта таму ў канцэрце будзе гучаць музыка Дзмітрыя Дзмітрыевіча Шастаковіча. Вядучая вечара — Вольга Кажгаліева.

Спадзяюся, 10 кастрычніка ў камернай зале збяруцца ўсе тыя, хто любіў і паважаў Дзмітрыя Браніслававіча, і тыя, хто захоча дакрануцца да нашай выдатнай спадчыны, да таго, чым мы можам і павінны ганарыцца ў поўнай меры…»

КУПІЦЬ КВІТОК