пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

Месца: Гомельскі ДК Чыгуначнікаў

Кошт: 16.00 BYN

«Вечар арганнай музыкі»: Камерны хор і Валерый Шмат

09 кастрычніка

Валерый Шмат -- арганіст, кампазітар, дырыжор, спявак (барытон), лаўрэат міжнародных конкурсаў, стваральнік і кіраўнік арт-групы «Беларусы». Арганныя канцэрты Валерыя Шмата -- гэта яркія незабыўныя падарожжы ў гісторыю краін, эпох і жанраў, з якімі звязаны арган -- найвялікшы «кароль» інструментаў. Артыст не толькі бліскуча грае, але і пышна выконвае старадаўнія арыі, харалы і нават п'есы на словы класікаў і сучасных паэтаў. У праграме прагучыць музыка Баха, Гендэля, Цыполі, Манюшкі, Глінкі, а так жа творы Валерыя Шмата, які шмат піша для аргана, хору і салістаў, з'яўляецца аўтарам музычных спектакляў і кантат. На канцэрце вы пачуеце і латынь, і італьянскае бельканта, нямецкую, польскую і ўсходнеславянскую гаворку.

Музычны вечар адбудзецца ў суправаджэнні артыстаў Камернага хору Гомельскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алены Сакаловай.

КВІТКІ
1