чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: У розных месцах

Кошт: free donation

Вандроўкі ў мінулае

да 05 студзеня

«Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» — гэта адукацыйна-сацыяльны праект, прысвечаны пешым вандроўкам па Мінску. 

У межах праекта вас чакаюць штодзённыя (з красавіка па верасень) ці штотыднёвыя (з кастрычніка па красавік) вандроўкі і 22 аўтарскіх экскурсіі — кожная з іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі горада.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадскія гісторыі, смешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданні, прывіды, гісторыя Беларусі на мінскіх вуліцах. 

Тысячы людзей ўжо наведалі экскурсіі праекта. Далучайцеся! 

Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» — гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога з'яўляецца азнаямленне з гісторыяй горада. Такія экскурсіі будуць цікавыя як гасцям, так і жыхарам горада; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім свеце і карыстаюцца вялікай папулярнасцю. 

Кожны ахвотны можа прыйсці на вандроўку, па сканчэнні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы чаявыя. 

Загадзя запісвацца на вандроўкі не трэба. Сярэдняя працягласьць экскурсіі — 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасці мінімум 10 чалавек. Экскурсіі не адбываюцца ў дождж.

Снежань

01.12 (субота)

13:00 — Менскія гісторыі (Сустракаемся каля ўваходу ў Ратушу)

15:00 — Вандроўка па Ракаўскім прадмесці і ваколіцах (сустракаемся каля стэлы-помніку першай мінскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2. ст.м. Няміга) 

02.12 (нядзеля)

13:00 — Зігзагі мінуўшчыны Менска (сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)

15:00 — Таямніцы каталіцкіх святыняў (сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла) 

08.12 (субота)

13:00 — Цікавосткі губернатарскага саду (сустракаемся ля ўваходу ў цырк)

15:00 — Старасвецкі праменад (сустракаемся ля ўваходу ў краму «Мегатоп». Вул. Кірава, 1) 

09.12 (нядзеля)

13:00 — Асмалоўка, альбо двухпавярховы Менск (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)

15:00 — Старажытная Старажоўка (сустракаемся ля помніку Пушкіну)

15.12 (субота)

13:00 — Праспект (сустракаемся ля дома па адрэсе вул. Савецкая, 2)

15:00 — Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага Менска (сустракаемся ля помніка Адаму Міцкевічу)

16.12 (нядзеля)

13:00 — Сцежкамі жыцця (сустракаемся ля дома па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

15:00 — Менскія гісторыі (сустракаемся каля ўваходу ў Ратушу)

22.12 (субота)

13:00 — Небяспечная Ніжнеляхаўская (сустракаемся каля Дома афіцэраў побач з танкам)

15:00 — Зігзагі мінуўшчыны Менска (сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)

23.12 (нядзеля)

13:00 — Легенды і гісторыі старога Менска (сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

15:00 — Цікавосткі губернатарскага саду (сустракаемся ля ўваходу ў цырк)

24.12 (панядзелак)

13:00 — Паданні сівой даўніны (сустракаемся ля ўваходу ў Палац мастацтва. Вул. Казлова, 3)

15:00 — Асмалоўка, альбо двухпавярховы Менск (сустракаемся ля помніку Максіму Багдановічу)

25.12 (аўторак)

13:00 — Легенды і гісторыі старога Менска (сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

15:00 — Ад Францішканскай да Дамініканскай (сустракаемся ля ГУМа з боку вуліцы Леніна)

29.12 (субота)

13:00 — Падарожжа ў мінулыя стагоддзі (сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў тэатар Музкамедыі)

15:00 — Праспект (сустракаемся ля дома па адрэсе вул. Савецкая, 2)

30.12 (нядзеля)

13:00 — Ад Францішканскай да Дамініканскай (сустракаемся ля ГУМа з боку вуліцы Леніна)

15:00 — Сцежкамі жыцця (сустракаемся ля дома па адрэсе вул. Карла Маркса, 17)

31.12 (панядзелак)

13:00 — Вандроўка па Ракаўскім прадмесці і ваколіцах (сустракаемся каля стэлы-помніка першай мінскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2. ст.м. Няміга)

15:00 — Небяспечная Ніжнеляхаўская (сустракаемся каля Дома афіцэраў ля танку)

Уваход вольны!

15 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
16 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
22 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
23 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
24 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
25 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
29 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
30 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
31 снежня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
01 студзеня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!
05 студзеня Мінск 13:00, 15:00 Уваход вольны!