пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

Месца: Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінск

Кошт: 27.00 - 42.00 BYN

Канцэрт Ванэсы Рубін у Філармоніі — 15 лютага

15 лютага

15 лютага аматараў джаза Мінска чакае ўнікальны канцэрт. Са святочнай праграмай да Дня закаханых выступіць амерыканская вакалістка Ванэса Рубін у суправаджэнні свайго трыа.

Ванэса Рубін (VanessaRubin) па-за ўсякімі сумневамі належыць да эліты сусветнага джазавага вакалу. Уладальніца голасу крышталёвай чысціні Ванэса здольная данесці да слухача найшырэйшы спектр эмоцый: ад непадробнага драматызму да бесклапотнай гуллівасці. Непараўнальны стыль народжанай у Кліўлэндзе артысткі ўвабраў у сябе розныя ўплывы: ад трынідадска-карыбскіх каранёў маці да джазавых глыбінь Луізіяны па бацькоўскай лініі. Ванэса Рубін валодае рэдкім дарам распавесці ў песні цэлую жыццёвую гісторыю з усімі яе калізіямі. Менавіта гэта дазволіла ёй пачаць прафесійную кар'еру ў зусім юным узросце і дамагчыся вялікіх вынікаў. У спісе музыкаў, з якімі ёй давялося супрацоўнічаць, такія імёны, як Фрэнк Фостэр, Кені Барэл, Гровер Вашынгтон, Дон Брэйдэн і многія іншыя.

Выступленне Ванесы Рубін — гэта самы лепшы падарунак да Дня ўсіх закаханых.

КВІТКІ
1