ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: Клуб «Бруге», Мінск

Кошт: 15.00 - 25.00 BYN

The Superbullz (18 кастрычніка)

18 кастрычніка

Моц палескіх зуброў, шчыльны гук, жорсткая і бескампрамісная музыка — усе гэта The Superbullz, каманда класных музыкаў пад кіраўніцтвам Алеся Мышкевіча, удзельніка гуртоў Volski, Крамбамбуля, J:Морс, Drezden.

У вялікім канцэрце прагучаць лепшыя песні, а таксама прэм’еры новых кампазіцый гурта.

«Патрапіўшы на імпрэзу, вы апынецеся ў вымярэнні олдскульнага ірландска-палескага ska-core свету! Пачуеце новые трэкі і ператворыцеся ў суперБуллза-слэмераў! Да нас завітаюць сябры (ведзьмары, вужакі, ваўкалак, вампіры, лепрыконы і вадзянік), якія разам з намі праславяць наш горад Belfist, што знаходзіцца паміж Ірляндыяй і Палессем, і зробяць яго сталіцай Stagediving-у. Разам з вамі вызначым яго месца на мапе гучнай прасторы Steel-Music! Запрашайма ў miesca Belfists, Аб'яднаныя Ірландска-Палескія штаты», — кажа Алесь Мышкевіч.

Адмысловы госць канцэрта — малады, вельмі моцны гурт Loundscage, пераможцы фіналу конкурсу фестывалю «Наш Дзень», а таксама ўдзельнік ЛСП Пётр Клюеў.

Квіткі на сайце Bezkassira.by:

Танцпляц: 15.00 BYN — першыя сто, 20.00 BYN — наступныя, 25.00 BYN — у дзень канцэрта.

Месца за столікам: 25.00 BYN

Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.