аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Жанр: Баявік, трылер, фантастыка

Працягласць: 137 хвілін

Месца: Silverscreen («Арэна-Сіці», «Галілеа», velcom cinema)

Кошт: 10.00 - 24.00 BYN

«Тэрмінатар - 2» па-беларуску

да 02 чэрвеня

Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, непаражальны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць перапраграмаваны супрацівам Тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яе фінала залежыць лёс чалавецтва. 

Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» — гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» — у намінацыях «Лепшы гук», «Лепшы мантаж гука», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за лепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта лепшая роля экс-губернатара Каліфорніі.

У кінатэатрах будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма.

Квіткі можна набыць на сайце Silverscreen

1