аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мінск

TedxMinsk «Абуджэнне розуму»

30 сакавіка

30 сакавіка 2019 года ў Мінску адбудзецца лакальная канферэнцыя TEDxMinsk. Мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Абуджэнне розуму» (Awakening of the Mind) на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гэтым годзе, юбілейным для руху TEDх, канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі velcom.

Канферэнцыі TEDx — лакальныя мерапрыемствы, арганізаваныя па стандартах і ліцэнзіі глабальнага TED — праводзяцца па ўсім свеце з 2009 года. Ужо другі год падобная падзея ў беларускай сталіцы праходзіць у межах пашыранай ліцэнзіі з правам выкарыстоўваць імя горада ў назве і магчымасцю прыцягнуць да 1000 гледачоў, перад якімі ў якасці спікераў выступяць аўтары яркіх ідэй, здольных змяніць жыццё да лепшага, а таму годных распаўсюду. Арганізатары канферэнцыі — каманда валанцёраў на чале з ліцэнзіятам TEDxMinsk Інай Карней — ужо гатовыя агучыць імёны некаторых з іх.

Свой удзел у TEDxMinsk-2019 пацвердзілі як замежныя, так і беларускія спікеры. На канферэнцыі ў Мінску выступяць прафесар псіхалогіі City University of New York беларуска Анастасія Ліпневіч, пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь брытанец Алекс Крэмер, расійска-ізраільская пісьменніца, тэарэтык моды Лінор Гаралік. Хутчэй за ўсё, на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра сваімі ідэямі падзеляцца нейраанатом, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ Андрэй Сокал, рэжысёр, арганізатар фестывалю SPRAVA Мацвей Сабураў, аматар бегу Мікіта Сыскоў. Спіс спікераў будзе дапаўняцца.

«Місія TED-руху ва ўсім свеце — знаходзіць, збіраць і прасоўваць рашэнні і ідэі, здольныя даць людзям і грамадству імпульс да развіцця і пазітыўных зменаў на самых розных узроўнях, ад лакальнага да глабальнага. Чалавечы розум — наймагутнейшы інструмент, здольны ў літаральным сэнсе зменьваць існуючую рэальнасць. Часам дастаткова аднаго штуршка, каб накіраваць схаваныя ў ім рэсурсы ў творчае, стваральнае рэчышча. Упэўнена, што цяперашняя канферэнцыя TEDxMinsk для многіх слухачоў стане такімштуршком і крыніцай натхнення для ўласных ідэй», — адзначыла ліцэнзіят TEDxMinsk Іна Карней.

Першапачаткова тэмы выступленняў на канферэнцыях у фармаце TED абмяжоўваліся трыма напрамкамі: тэхналогіі, забавы, дызайн (Technology, Entertainment, Design). З часам тэматыка канферэнцый пашырылася: сёння яны знаёмяць людзей з усяго свету з перадавымі ідэямі ў самых розных галінах навукі, культуры, бізнесу і іншых напрамках дзейнасці чалавека. Выступы на TEDх-канферэнцыях адрознівае асаблівы фармат: 18-хвілінная творчая прэзентацыя ідэі адным аўтарам, мэта якой — стварыць яркае інтэлектуальнае шоу.

Рух TEDх у Беларусі ахоплівае ўсё больш беларусаў і праходзіць у новых фарматах. Так за апошнія паўгода прайшлі некалькі невялікіх мерапрыемстваў TEDxMinskSalon, канферэнцыя для жанчын TEDxMinskWomen. Новы фармат 2019 года — канферэнцыя для старшакласнікаў TEDxYouth@Minsk ў маі ў межах маштабнага адукацыйнага праекта velcom YOUTH. 10 яго фіналістаў атрымаюць магчымасць дадаткова «пракачаць» свае навыкі выступу з персанальнымі ментарамі з ліку спікераў і арганізатараў канферэнцый TEDx, каб выступіць перад вялікай аўдыторыяй на беларускай мове на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Глабальныя і лакальныя канферэнцыі TEDx збіраюць велізарную колькасць гледачоў па ўсім свеце і яшчэ большая колькасць онлайн-праглядаў: відэазапісы ўсіх падзей TED-канферэнцый перакладаюцца на некалькі моў і размяшчаюцца ў адкрытым доступе на афіцыйным канале TED.com. Такім чынам, ідэі ўдзельнікаў TEDxMinsk будуць пачутыя ва ўсім свеце.

Пра TEDx у Беларусі

TEDx — незалежныя адукацыйныя мерапрыемствы, якія праходзяць па ўсім свеце пад брэндам TED.

TEDx у Мінску праводзіцца з 2009 года. Першая канферэнцыя з лакальнымі спікерамі прайшла ў снежні 2013 года. З 2014 да 2017 года TEDx у Мінску праводзіцца пад маркай TEDxNiamiha, а з 2017-га — пад брэндам TEDxMinsk. Падзеі праходзяць у розных фарматах: невялікія мерапрыемствы TEDxMinskSalon, канферэнцыі для жанчын TEDxMinskWomen і вялікая штогадовая канферэнцыя TEDxMinsk, якая ў гэтым годзе пройдзе ў Купалаўскім тэатры.

Квіткі можна набыць на bezkassira.by.

1