аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, Мінск

Тэатралізавана-інтэрактыўная дзея «Канстанцыя Буйло і яе таемны каханак»

28 сакавіка

28 сакавіка а 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Канстанцыя Буйло і яе таемны каханак», якая праводзіцца ў межах штомесячнага культурніцкага праекта «Амазонкі беларускай паэзіі». Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Канстанцыі Буйло.

Яна была першай беларускай паэткай непрыхаванага эратычнага гучання. Яе вершы поўныя ўнутранай свабоды, жадання, жарсці, інтымнага чакання.

Канстанцыю Буйло падтрымліваў класік беларускай літаратуры, які паспрыяў выхаду яе першай кнігі «Курганная кветка» (1913 г.). Яны разам правялі дзівосную паэтычную ноч. Затым паэтка стала лепшай сяброўкай яго жонкі.

Яе вершы здзіўляюць сваёй непасрэднай шчырасцю і вялікай ўнутранай радасцю, але сама яна не вельмі давярала людзям, многія з-за гэтага злаваліся. Асабліва Паўліна Мядзёлка.

Да канца свайго жыцця яна пісала вершы, прасякнутыя эратычным жаданнем. Чакала, каб да яе нарэшце прыйшоў загадкавы каханы мужчына, якога ніколі не называла па імені.

Хто быў таемным каханкам Канстанцыі Буйло?

Пра каго яна марыла да апошніх сваіх дзён?

Аўтар і вядучы — Васіль Дранько-Майсюк.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Уваход вольны!

1