пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Клуб «Бруге», Мінск

Кошт: 18.00 - 25.00 BYN

Сумесны канцэрт Алеся Чумакова і гурта гурта Pawa

30 мая

Гурт PAWA і Алесь Чумакоў рыхтуюць для прыхільнікаў адмысловы сюрпрыз!

Сумесны канцэрт беларускага гусляра Алеся Чумакова («Стары Ольса», «Ceilidh Ceol») і электроннага этна-фолк гурта PAWA адбудзецца на пляцоўцы мінскага клуба «Бруге» 30 мая. Спецыяльны госць мерапрыемства — гурт «Апошні Шылінг».

 

Канцэрт будзе складацца з дзвюх тэматычных частак.

 

Пад час першай часткі адбудзецца выступ Алеся Чумакова. У межах выступа пройдзе прэзентацыя альбома «Праўда ў віне», а таксама прагучаць сусветныя і айчынныя музычныя хіты на гуслях і ірландскія карчомныя песні ў адмысловай беларускай імправізацыі. Спецыяльны госць дадзенай часткі мерапрыемства — гурт «Апошні Шылінг», які зайграе адмысловую праграму, якая ўключае як вядомыя «стандарты» ірландскай і шатландскай музычных традыцый, так і шэраг аўтарскіх кампазіцый.

 

Алесь Чумакоў — беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як музыка гурта «Стары Ольса» і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны вакаліст і інструменталіст, спадар Чумакоў паспяхова адкрыў сябе ў сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку сярэднявечных беларускіх народных баладаў і ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае ўдасканальванне старажытнай традыцыі гуслярства.

 

 

У межах другой часткі канцэрта выступіць электронны этна-фолк гурт PAWA.

Гурт PAWA выконвае традыцыйную беларускую і еўрапейскую музыку, але робіць гэта нязвыклым чынам. У музычным арсенале калектыва сярэднявечныя інструменты, такія як дуда, жалейка, дудкі і скрыпка, суседнічаюць з драм-машынамі, сінтэзатарамі і электрагітарай. У сваім рэпертуары PAWA выкарыстоўваюць аўтэнтычны матэрыял, сабраны на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседскіх тэрыторый заходняй Еўропы. Выступ PAWA - гэта выдатная магчымасць навучыцца беларускім танцам і песням і напітацца шалёнай энэргетыкай і пазітывам, якія месцяцца на падмурку векавых традыцый!

 

Гурт PAWA спалучае ў сваёй творчасці мінулыя стагоддзі і сучаснасць, непаўторную эстэтыку славянскай традыцыі і цяжкі сінтэтычны гук сучаснага мегаполіса. Напрацягу творчага шляху PAWA неаднаразова вылучаліся незвычайнымі, драйвовымі праектамі. Так, напрыклад, у мінулым годзе напярэдадні вялікага юбілейнага канцэрта гурта «Кіпелаў» разам з опернымі спевакамі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч PAWA запісалі беларускі кавер на песню «Я свободен» — адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава. https://youtu.be/LEwVdqcXPvM

Таксама гурт PAWA адзначыўся запамінальным выступам на пляцоўцы «Мінск-Арэна» ў падтрымку хакейнага клуба «Дынама-Мінск». https://youtu.be/0AKK-IXOjJ8

КВІТКІ
1