аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 17.00 BYN

«Змешаныя пачуцці»

да 23 мая

Жыццё без кахання бессэнсоўнае і непаўнавартаснае. Пра гэта чамусьці людзі пачынаюць задумвацца толькі з узростам — гэта тэма пранізвае ўсю п'есу. «Змешаныя пачуцці» — гісторыя пра людзей ужо не другой, а трэцяй чвэрці жыцця, пра людзей, якія страцілі свае палоўкі і якія наіўна спрабуюць адрадзіць іх адно ў адным. Падмануць смерць, падмануць каханне, вярнуць сабе сям'ю з усімі яе мілымі банальнасцямі, якія мы пафасна называем традыцыямі — сямейнымі абедамі, штотыднёвымі сустрэчамі з дзецьмі і ўнукамі, з ранішнімі пацалункамі і вячэрнімі сваркамі.

Герой п'есы — самотны, старэйшага ўзросту Герман прыходзіць да такой жа самотнай і таксама немаладой Крысціны, жонкі памерлага сябра, каб зрабіць ёй прапанову рукі і сэрца. На тое ў героя ёсць, як мінімум, чатыры прычыны. Герман не азіраецца ў мінулае, ён з гумарам і надзеяй глядзіць у будучыню. На першы погляд здаецца, што ўсё вельмі проста — чаму б двум адзінокім людзям не злучыць свае лёсы, і не пражыць апошнія гады ў каханні і шчасці? Але, памеркаваўшы, кожны разумее, што не так проста адмовіцца ад звыклага ладу жыцця і пачаць усё спачатку. Гэта пяшчотная лірычная камедыя для ўсіх узростаў, бо тэма кахання і адзіноты аднолькава актуальная і ў дваццаць, і ў сорак, і ў шэсцьдзесят гадоў.

1