чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Тэатр юнага гледача, Мінск

Кошт: 8.50 - 9.50 BYN

Спектакль «З нагоды мёртвых душ (SOS)»

17 студзеня

Пераклад — Жанна Лашкевіч

Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Баркар (Масква, Расія)

Мастак-пастаноўшчык — Анастасія Трубнікава (Масква, Расія)

У невялікую бібліятэку трапляе маладая практыкантка з марай «усё перарабіць-асучасніць» і адразу арганізоўвае мерапрыемства «Бібліаноч». Там, на спірытычным сеансе, яна выклікае кнігу, якую калісьці знішчыў (спаліў) сам аўтар. Другі том «Мёртвых душ» з'яўляецца і… застаецца. Але слава старадаўняга рарытэту яго не задавальняе — ён патрабуе ўлады над кнігамі і чытачамі, шырэй — чалавецтвам. Метады яго эфектыўныя, а мэты — цьмяныя і злавесныя. Між тым, бібліятэку, нягледзячы на нядрэнныя фонды, лічаць бесперспектыўнай і вось-вось зачыняць, а Другі том «Мёртвых душ» знаходзіць сабе падтрымку і даведваецца пра інтэрнэт…