пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў, Мінск

Кошт: 8.50 - 20.50 BYN

Спектакль «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека»

26 мая

26 мая ў Мінску на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў будзе ўпершыню паказаны спектакль «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека». Міжнародны тэатральны праект рыхтуецца пры ўдзеле двух незвычайных труп: беларускага Сямейнага інклюзія-тэатра «i» і галандскага тэатра Kazou пры цэнтры даследавання аўтызму імя Леа Каннера.

Ідэя спектакля, яго асаблівае бачанне — у фармаце васьмі навел, кожная з якіх прысвечана таму ці іншаму пачуццю, — належыць кіраўніку Сямейнага інклюзія-тэатра «i» Ірыне Пушкаровай, якая выступіла ў якасці сцэнарыста і рэжысёра-пастаноўшчыка. У напісанні сцэнара ёй дапамагалі юная акторка і спявачка Злата Залеская і Вера Жыбуль — паэтка і мама аднаго з выхаванцаў тэатра «i» Кастуся Жыбуля. А крыніцай натхнення для стваральнікаў спектакля стала кранальная гісторыя, прыдуманая самім Кастусём ў спробе разабрацца ў складаным свеце уласных эмоцый.

Спектакль «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека» — не першая пастаноўка, заснаваная на ідэях Кастуся Жыбуля. Ён ужо выступаў аўтарам сцэнарыя для спектакля «Чыгунка», які з поспехам прайшоў па ўсёй Беларусі, у тым ліку ў межах Першага міжнароднага форуму «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы». Прэм'еру спектакля «чЧгунка» наведаў мастацкі кіраўнік тэатра з Нідэрландаў Ханс Салемінк. Менавіта тады пачалося супрацоўніцтва двух асаблівых тэатраў: беларускага Сямейнага інклюзія-тэатра «i» і галандскага Kazou. Натхніўшыся ўбачаным, Ханс далучыўся да працы над новым спектаклем.

«Удзел у гэтай пастаноўцы для дзяцей з аўтызмам мае значны «тэрапеўтычны» эфект: выказваючы тое ці іншае пачуццё на сцэне, юныя акцёры атрымліваюць магчымасць у літаральным сэнсе лепш пазнаёміцца ​​з ім, вучацца лепш разумець ўласныя адчуванні і эмоцыі і валодаць імі ў звычайным жыцці. А тое, што ў аснову спектакля легла спроба хлопчыка з аўтызмам расказаць пра свае пачуцці, будзе цікава і карысна кожнаму, хто хоча пашырыць уласнае ўспрыманне свету і пазбавіцца ад стэрэатыпаў» — адзначае мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзія-тэатра «i», рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека» Ірына Пушкарова.

«Восем пачуццяў ці нараджэнне чалавека» — яркі, пластычны спектакль, незвычайны як па змесце, так і па форме. Дзеянне, што адбываецца на сцэне, дапаўняецца візуальным шэрагам на экране, такім чынам збліжаючы тэатральнае і кінамастацтва.

Галоўныя «персанажы» спектакля — супярэчлівыя пачуцці, якія ў тыя ці іншыя моманты жыцця ахопліваюць кожнага чалавека: злосць, сум, цікаўнасць, крыўда, страх, радасць, задавальненне, віна. Як зразумець сябе і іншага? Як захаваць у сабе Цуд? На гэтыя пытанні шукаюць адказы аўтары і героі новай пастаноўкі тэатра.

Квіткі можна набыць па спасылцы afisha.bycard.by.

Тэлефон для даведак: 8029 622 20 90.

1