пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

Жанр: Аперэта на 2 дзеі

Месца: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск

Працягласць: 2 гадзіны 20 хвілін

Кошт: 17.50 - 21.50 BYN

Узроставае абмежаванне: 12+

«Вясёлая ўдава»

да 17 лістапада

Венгерскі кампазітар, выдатны майстар венскай аперэты Ф.Легар пісаў: «Мая мэта акультурыць аперэту. Глядач павінен перажываць, а не глядзець і слухаць адкрытыя глупствы». Вывучаючы законы жанру і патрабаванні свайго часу, кампазітар шукаў новыя жыццёвыя становішчы ў драматургіі спектакля. Адмовіўшыся ад ўмоўна гістарычнага прадстаўлення з яго маляўнічымі дэкарацыямі і касцюмамі, тэатральнасцю палажэнняў, ён наблізіў аперэту да жыцця, духоўнага свету сваіх сучаснікаў, выклікаючы ў слухачоў адчуванне датычнасці да таго, што адбываецца на сцэне. Лірыка-інтымныя сюжэты, якія імкнуцца да музычнай меладрамы, насычаная дзеяннем драматургія ў спалучэнні з яркім меладызмам і сучаснымі рытмамі заўсёды прыцягвалі публіку ў аперэтах Ф.Легара.

Творчы калектыў Музычнага тэатра вырашыў зноў звярнуцца да адной з лепшых аперэт Ф.Легара – «Вясёлая ўдава», прапанаваць гледачам яе новую сцэнічную версію. Апошні раз у тэатры гэтая аперэта ставілася ў 1995 годзе рэжысёрам М.Датлібавым і была прымеркавана да 125-годдзя з дня нараджэння кампазітара і да 90-годдзя з дня прэм'еры спектакля ў венскім тэатры «Ан дэр Він».

У новай версіі спектакля рэжысёр абапіраецца перш за ўсё на музычны матэрыял аперэты. «Вясёлая удава» незвычайна прыгожая, меладычна шчодрая, яе вобразна-інтанацыйная сфера высакародная, тонкая, глыбока лірычныя і напеўная. Разам з тым, у музычную канву аперэты ўключаны i iншыя, рознахарактарныя музычныя пласты: музыка салонная і музыка кабарэ суседнічаюць тут з народна-чарнагорскімі матывамі.

У амбасадзе маленькай дзяржавы Пантэведра ідзе барацьба за руку, а значыць і багацце выдатнай багатай удавы Ганны Верхаводы. Яе дваццаць мільёнаў вельмі патрэбныя краіне, абцяжаранай даўгамі. Але для таго, каб гэты капітал папоўніў бюджэт Пантэведра, маладая жанчына павінна зноў выйсці замуж толькі за суайчынніка. Скарыць сэрца «вясёлай удавы» даручаюць дарадцы амбасады – абаяльнаму графу Даніле. Але ён адзіны, хто не жадае далучацца да натоўпу прыхільнікаў прыгажуні. Чаму? Таму што па-ранейшаму неабыякавы да сваёй Ганны, якую кахаў у юнацтве і да гэтага часу не можа забыцца на сваё каханне...