пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Тэатр імя Максіма Горкага (малая сцэна), Мінск

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін

Кошт: 12.00 BYN

Узроставае абмежаванне: 14+

«Сыходзіў муж ад жонкі»

да 30 мая

Анатацыя:

Стары прафесар-літаратуразнаўца, паслядоўнік Льва Талстога, збіраецца ў паездку. Лезе ў старую камоду за шкарпэткамі, выпадкова знаходзіць зачэзлы ад часу любоўны ліст, напісаны ягонай жонцы 50 гадоў таму. У той час, калі ён быў на вайне, у той час, калі яны страцілі адзінага сына. Ён абражаны, ён патрабуе ад Яе тлумачэнняў, ён хоча сысці ад Яе…

Два чалавекі пражылі ўсё жыццё разам, але так і не змаглі паразумецца. У які раз яны спрабуюць высветліць у чым сэнс жыцця, і ці так яны яго пражылі, як трэба было б.

Ролі выконваюць:

Вера Максімаўна - народная артыстка Беларусі Бэла Масумян

Міця Парогін - Валерый Шушкевіч

Пастановачная група:

Рэжысёр-пастаноўшчык - народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка

Мастак-пастаноўшчык - Аляксандр Касцючэнка

Асістэнт рэжысёра - Аляксандр Стасевіч

1