пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Тэатр імя Янкі Купалы, Мінск

Кошт: 12.00 BYN

Спектакль «Каханне як мілітарызм» у Купалаўскім

да 07 чэрвеня

Героі п’есы «Каханне як мілітарызм» — прадстаўнікі трох пакаленняў адной сям’і, якім не жывецца мірна: бабуля ваюе з дзядулем, іх дочкі — з муж’ямі, а ўнучка з хлопцам. Гэта гісторыя пра бясконцае супрацьстаянне ў стасунках самых блізкіх людзей. Перад вачыма галоўнай гераіні Таццяны разгортваецца жорсткая «вайсковая кампанія», дзе слова маюць самалёты, танкі, падводныя лодкі і караблі. Мовай камедыі спектакль спрабуе адказаць на пытанне: чаму людзі, створаныя для любові, не могуць жыць у згодзе?

— Мяркуючы па назве, спектакль павінен быць пра каханне, але ў гэтай гісторыі ўсе хочуць, каб кахалі толькі так, як кожнаму з герояў уяўляецца, — кажа рэжысёр Дзмітрый Цішко. — Бабуля імкнецца перарабіць «пад сябе» дзядулю, іх дзеці таксама ўвесь час высвятляюць адносіны, ваююць. Таму мне падаецца, што для гэтай п’есы прастора Камернай сцэны падыходзіць як мага лепш — мы быццам знаходзімся у бункеры. Але галоўнае, што мяне тут трывожыць, — дзіцёнак, а затым ужо дзяўчына Таццяна, якая ўсё гэта бачыць і таму пачынае ўспрымаць жыццё па-іншаму.

1