пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Маладзёжны тэатр эстрады, Мінск

Кошт: 9.50 - 17.00 BYN

Спектакль «Як Літара Ў Каляды ўратавала»

30 снежня

30 снежня а 18:00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай — «Як літара Ў Каляды ўратавала».

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй?

«Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова надышоў  — але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа — бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. «Яны наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў», — расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.

Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова надышоў не будуць сабраныя — Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.

Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з дзевяццю песнямі з цыкла казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, вясновай і восеньскай).

1