ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: «Кніжная шафа», Мінск

Кошт: 5.00 BYN

Спектакль для дзетак «Чаму Меша не мае хаты» + майстар-клас па маляванні

да 06 лістапада

6-га лістапада Кніжная Шафа запрашае вас і вашых дзетак на спектакль »Чаму Меша не мае хаты» ад Надзеі Ясмінскай і майстар-клас па маляванні Мешы ад Наталлі Білетнікавай (студыя «Малюем разам»)! Два «сеансы» — а 12-й і а 14-й гадзіне.

Надзея Ясмінска — аўтарка казкі «Чаму Меша не мае хаты» (малюнкі Кацярыны Дубовік) — прадставіць вашай увазе цікавую пастаноўку пра галоўнага персанажа кнігі. Адразу пасля спектакля ў мерапрыемстве прыме ўдзел студыя «Рисуем вместе»: разам з педагогам Наталляй Білетнікавай можна будзе намаляваць Мешу.

 

Уваход — 5 рублёў. Усе сабраныя сродкі пойдуць на дабрачынны рахунак для Веры Званько — дзяўчынкі, у якой вельмі рэдкае генетычнае захворванне СМА. На лячэнне неабходная вялізная сума. Дапамагчы Веры можна і трэба! Падрабязней пра варыянты аказання дапамогі вы можаце даведацца тут:

www.facebook.com

vk.com/vera_zvanko

www.instagram.com/vera_zvanko/

Усім дабрыні!

 

Запісацца на мерапрыемства можна з 12:00 да 19:00 (у суботу да 18:00, нядзеля выхадны) па тэлефонах +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55 альбо ў любы час праз паведамленні ў нашых сацсетках.

Колькасць месцаў абмежаваная!

 

Чакаем вас 6-га лістапада а 12-й і а 14-й! 

 

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная шафа», пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда). 

Тэл.: +375 (17) 234-48-64

Vel.: +375 (29) 645-20-55

 

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце — мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.

 

Спасылкі на мерапрыемства ў сацсетках: 

shafa-minsk.by/merapryemstvy

www.facebook.com/events/23269

vk.com/event173015

www.instagram.com/shafa_gallery