чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 9.00 BYN

Спектакль «Афінскія вечары» ў Віцебску

15 студзеня

Праблема бацькоў і дзяцей — адвечная. Глава сям’і Барыс Алегавіч даўно вызначыў лёс 18-гадовай дачкі Наташы. Яна павінна нястомна працаваць над сваім музычным талентам, каб стаць сусветна вядомай піяністкай. Гэтае меркаванне падтрымлівае і маці, Людміла Сяргееўна.

Магчыма, Наташа магла б згадзіцца з бацькоўскім наканаваннем… Але яна кахае маладога кампазітара Антона, і ад іх узаемнага пачуцця ўжо ёсць прыемныя наступствы. Да таго ж па дарозе ў Еўропу прыязджае бабуля — Ганна Паўлаўна Растапчына. Народжаная арыстакратка, яна была знаёмая з Горкім і Хадасевічам і ведае дванаццаць моў. Яна ўражвае ўсю сям’ю гуллівым характарам, правакацыйнымі жарцікамі і шчырымі расповедамі пра багемна-паэтычную маладосць. Ціхая сямейная плынь нечакана змяняе тэмп і накірунак…