аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Тэатр імя Максіма Горкага, Мінск

Працягласць: 2 гадзіны 40 хвлін

Кошт: 8.00 - 20.00 BYN

Узроставае абмежаванне: 14+

Спектакль «451 па Фарэнгейце»

21 кастрычніка

Спектакль «451 па Фарэнгейце» пастаўлены па матывах аднайменнага навукова-фантастычнага рамана-антыўтопіі Рэя Брэдберы, выдадзенага ў 1953 годзе.

У рамане апісваецца грамадства, якое абапіраецца на масавую культуру і спажывецкае мысленне, у якім усе кнігі, якія прымушаюць задумвацца пра жыццё, падлягаюць спаленню; захоўванне кніг з'яўляецца злачынствам; а людзі, здольныя крытычна думаць, аказваюцца па-за законам.

Галоўны герой рамана, Гай Мантэг, працуе «пажарным» (што ў рамане мае на ўвазе спаленне кніг), будучы упэўненым, што выконвае сваю працу «на карысць чалавецтва». Але ў хуткім часе ён расчароўваецца ў ідэалах грамадства, часткай якога ён з'яўляецца, становіцца ізгоем і далучаецца да невялікай падпольнай суполкі маргіналаў, прыхільнікі якой завучваюць тэксты кніг, каб выратаваць іх для нашчадкаў.

КВІТКІ
1