пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

Месца: Тэатр імя Янкі Купалы, Мінск

Працягласць: 1 гадзіна 35 хвілін

Кошт: 12.00 - 22.00 BYN

Узроставае абмежаванне: 16+

«Сон у купальскую ноч»

да 30 кастрычніка

У аснове спектакля ляжыць самая лірычная і самая пачуццёвая сюжэтная лінія п’есы «Сон у летнюю ноч» Уільяма Шэкспіра – гісторыя маладых афінян, якія ў начным лесе спрабуюць знайсці і выказаць сваю жарсць. Тут закаханыя ўсе, а яшчэ ўсе маладыя, прыгожыя, тэмпераментныя і энергічныя. Гэты спектакль – аперацыя над лірычным пачуццём, а таксама спроба прэпараваць каханне і тое шматаблічча чалавечых пачуццяў, што спадарожнічае закаханасці. Міфалагічны свет п’есы Уільяма Шэкспіра на Купалаўскай сцэне становіцца яркім відовішчам, поўным дынамічнай музыкі, актыўнага руху, хараства маладых цел і галасоў. Гэта містэрыя адной ночы, у якой насычанасць эмоцый выяўляецца не толькі праз сілу акцёрскай гульні, але і з дапамогай разнастайных высокатэхналагічных медыярэсурсаў і эфектаў, адмыслова падабраных для рэалізацыі рэжысёрскай ідэі. Спецыяльна для пастаноўкі зменена і пашырана прастора галоўнай сцэны тэатра, такім чынам гледачы могуць прыняць непасрэдны ўдзел у аўтарскім даследаванні ўсёй раскошы адчуванняў закаханых герояў.