
Жанр: Святочная фантазія ў дзвюх дзеях з антрактам
Месца: Тэатр юнага гледача
Працягласць: 1 гадзіна 50 хвілін
Кошт: 7.50 - 8.50 BYN
Узроставае абмежаванне: 12+
Спектакль «Сіняя птушка»
да 27 лютага
Самыя Каляды, а Цільціля і Міціль паклалі спаць. Ну няўжо не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз аканіцы: а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды ўсё ж такі здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея! Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і адпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Свету, з дапамогай якой ім удаецца пабываць і ў Мінулым, і ў Будучыні, а заадно навучыцца адрозніваць дабро ад зла і бачыць свет не чорна-белым, а рознакаляровым.
Пастаноўка па п'есе Марыса Метэрлінка.
27 лютага | Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача | 16:00 | квіткі |

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, Мінск
2 гадзіны 20 хвілін з двума антрактамі
5.00 - 120.00 BYN