сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 9.00 BYN

«Самая жаданая»

25 лістапада

Спектакль «Самая жаданая» паводле п’есы сучаснага беларускага драматурга Сяргея Гіргеля «Самая-самая» у пастаноўцы Ніны Обухавай распавядае аб пошуках кахання і аб тым, што ніякае мастацтва, ніякая творчасць не заменяць блізкага і дарагога тваёй душы чалавека. 

…Немалады пісьменнік і кінасцэнарыст Мацье шукае сюжэт для новага фільма. Такім чынам ён спадзяецца знайсці шлях да сэрца сваёй сяброўкі Раксаны — крыніцы яго творчага натхнення. У пошуках сюжэту Мацье прыдумляе для каханай усё новыя і новыя прыгоды. З гэтай мэтай ён выкарыстоўвае свайго госця Дэвіда — забяспечанага, але вельмі цынічнага маладога чалавека, па сутнасці шалапута і марнатраўцы, які спрабуе купіць за грошы пачуцці Раксаны. Але паступова адбываецца цуд: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да гэтай жанчыны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу? Аб гэтым даведаюцца гледачы, што прыйдуць на спектакль.