аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Месца: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Кошт: ад 15.00 BYN

Сальвадор Далі

16 сакавіка - 30 чэрвеня

З 16 сакавіка па 30 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць Міжнародны выставачны праект «Сальвадор Далі», арганізаваны сумесна з ТАА «Інвестыцыйная кампанія «Гальперын і сыны». Выстава праходзіць у межах святкавання 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 твораў скульптуры, графікі, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаныя адным з найвялікшых мастакоў ХХ стагоддзя. Таксама ў межах выставы ў гарадской прасторы размесцяцца дзве манументальныя скульптуры Сальвадора Далі.

Выстаўленыя экспанаты з'яўляюцца часткай калекцыі «Сусвет Далі» (Dali Universe), якая лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных збораў скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сальвадора Далі. Заснавальнік калекцыі і кіраўнік кампаніі «Сусвет Далі» Беніяміна Леві, італьянскі арт-дылер і калекцыянер, працаваў са знакамітым іспанскім мастаком у 1960-х гг., калі і пачаў збіраць калекцыю, асаблівую ўвагу надаючы трохмерным аб'ектам. Сёння Беніяміна Леві прызнаны вядучым экспертам па бронзе Сальвадора Далі.

Творы з гэтай калекцыі былі прадстаўлены ў больш чым ста прэстыжных музеях і месцах па ўсім свеце, гэтыя выставы наведала больш за дванаццаць мільёнаў чалавек. Такая незвычайная калекцыя раскрывае малавядомы аспект працы Далі, дазваляючы скульптуры граць галоўную ролю.

Сальвадор Далі — самы вядомы мастак сюррэалізму. Сюррэалізм знайшоў сваё адлюстраванне ва ўсіх сферах яго творчасці — жывапісе, скульптуры, дызайне, кіно, модзе. Далі ўжываў сюррэалістычную канцэпцыю да ўсяго, што ён казаў і рабіў. Яго смеласць і мяцежнае стаўленне да мастацтва аддалілі яго ад іншых і дазволілі яму стварыць некаторыя з самых вядомых твораў ХХ стагоддзя. Нават праз трыццаць гадоў пасля смерці майстра, уплыў яго мастацтва можна ўбачыць амаль паўсюль у свеце.

Урачыстае адкрыццё скульптуры «Трыўмфальны слон» адбудзецца 14 сакавіка а 14:00 на вуліцы Зыбіцкай.

На мерапрыемстве плануецца ўдзел кіраўніцтва горада, калекцыянера Беніяміна Леві, прадстаўнікоў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і інвестыцыйнай кампаніі «Гальперын і сыны».

Слон, іканаборскі сімвал будучыні і адзін з любімых вобразаў Далі, часта адлюстроўваецца на тоненькіх, як ў казуркі, нагах, што падкрэслівае кантраст трываласці і далікатнасці: падобны кантраст у мінулага і сучаснасці. Анёл, які ляціць, абвяшчае наступ новай эры, што нясе поспех і росквіт. Скульптура была задумана ў 1975 годзе, вырабленая ў 1984 годзе.

Матэрыял: бронза.

Тэхніка: метад страчанага воску.

Наклад: 8 асобнікаў.

Вышыня: 574 см.

Аўтарскі ўдзел Далі: ідэя, вобраз, арыгінальны макет.

Кошт квіктоў на выставу — ад 15 рублёў.

1