пн

15

аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

Месца: Кафэ «Грай», Мінск

Кошт: 20.00 - 65.00 BYN

Развівальна-забаўляльныя заняткі для дзетак

да 02 сакавіка

У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлуб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці. 

Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі.

Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі.

#Дзіцячыклуб — гэта:

— Беларускамоўнае асяроддзе і каманда, што працуе ў #ДзіцячымКлубе;

— Новыя знаёмствы для вашых дзетак і бацькоў;

— Рознабаковае развіццё: мова, жывёлы, тэатр, гісторыя;

— Усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай;

— Вызначэнне творчай зацікаўленасці дзіцяці;

— Раскрыццё творчага патэнцыялу;

— Развіццё камунікацыйных навыкаў;

— Магчымасць прыняць удзел у выніковым спектаклі. 

Рэкамендаваны ўзрост: 3 — 12 год.

Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень.

Працягласць занятку: 2 гадзіны. 

Месца правядзення: кафэ «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33)

Кошт аднаго занятка — 20 BYN: bezkassira.by

Абанемент на чатыры заняткі — 65 BYN: bezkassira.by

Адмысловы плюс абанемента ў тым, што можна абраць любыя цікавыя заняткі для вашых дзетак, а таксама прапускаць заняткі ў адным месяцы і далучыцца ў любы момант.

Пажадана мець зручную вопратку і зменны абутак для дзіцяці. 

Расклад заняткаў:

1. 9 лютага — Прыгожае слова (З дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзем пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх словаў, паўдзельнічаем у трэнінгу-гульні — уводзіны ў тэатр, а таксама паслухаем казку ды паабмяркоўваем, што ж такое сяброўства)

2. 16 лютага — Беларускі кракадзіл (Згуляем у кракадзіла - пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак)

3. 23 лютага — Разумею эмоцыі (Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека) 

4. 2 сакавіка — Гісторыя фарбы (Згуляем у «Жэст», на развіццё памяці і маторыкі, даведамся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі)

1